Поздравляем с 25-летием Конституции Республики Беларусь и становлением института Президентства!

Медыяцыя ў сталічных органах загса

У межах пілотнага праэкту “Прымяненне інструментаў медыяцыі ў працы органаў запісу актаў грамадзянскага стану горада Мінска” 8 лістапада 2017 года прайшоў першы метадычны семінар для супрацоўнікаў органаў загса. Перад удзельнікамі семінара выступілі прадстаўнікі кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення юстыцыі і ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў”, медыятары Цэнтра “Медыяцыя і права”.

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама рэалізуе пілотны праэкт сумесна з ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў”. Прадугледжваецца правядзенне на працягу года метадычных семінараў для супрацоўнікаў органаў загса па сямейнай медыяцыі, забеспячэнне магчымасці звароту грамадзян да медыятараў на бясплатнай аснове на базе органаў загса і вучэбна-практычнай установы “Цэнтр “Медыяцыя і права”, правядзенне іншых мерапрыемстваў, накіраваных на ўкараненне медыяцыі пры ажыццяўленні рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Новость на сайте "Беларусь Сегодня"

Новость на сайте "Минск-Новости"